Маўленчая разнастайнасць як камунікатыўная якасць і ўмова дасканалых зносін
Аннотация
Разглядаецца культура маўлення і такі яе складнік, як багацце/разнастайнасць. Адзначаецца, што дадзеная камунікатыўная якасць мае сістэму сродкаў рэалізацыі і актуалізуецца на ўсіх моўных узроўнях (фанетыкаарфаэпічным, лексічным, словаўтваральным, фразеалагічным, сінтаксічным). Аднак менавіта лексічны ўзровень мае найбольшую колькасць адзінак, якія дапамагаюць найбольш поўна, дакладна, дарэчна пабудаваць выказванне з улікам зместу тэксту і маўленчай сітуацыі. Такія лексічныя адзінкі, як сінонімы, антонімы, амонімы, паронімы, а таксама неалагізмы пры ўмелым выкарыстанні дазваляюць рэалізаваць названую камунікатыўную якасць. Узбагачаюць маўленне розныя тыпы ўстойлівых выразаў: ужытыя з аказіянальнай ці узуальнай функцыяй, фразеалагізмы і прыказкі аздабляюць змест хараством народнай мовы і перадаюць самыя розныя сэнсавыя нюансы і эмацыянальныя тонкасці думак і пачуццяў апавядальніка. У сваю чаргу адзначаецца, што на сінтаксічным узроўні багацце маўлення рэалізуецца праз сінанімічныя і несінанімічныя канструкцыі, якія дазваляюць пазбегнуць аднастайнасці, стэрэатыпнасці выкладу матэрыялу. Багацце маўлення асобы дазваляе ўзнікнуць шэрагу стылістычных памылак. У артыкуле асвятляюцца шляхі і спосабы ўзбагачэння лексікону асобы.
Об авторе
А. М. ПісарэнкаБеларусь
Пісарэнка Алена Міхайлаўна кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай і замежнай філалогіі
культуры і мастацтваў
г. Мінск
Список литературы
1. Вечные слова = AETERNA DICTA : восьмиязычный словарь фразеологических эквивалентов / Н. А. Гончарова [и др.] ; под ред. Н. А. Гончаровой. – Минск : Белорус. ассоц. «Конкурс», 2012. – 272 с.
2. Гаўрош, Н. В. Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў / Н. В. Гаўрош, Н. М. Нямковіч. – Мінск : Выш. шк., 2012. – 638 с.
3. Романова, Н. Н. Стилистка и стили : учеб. пособие; словарь / Н. Романова, А. В. Филиппов. – М. : Флинта : МПСИ, 2006. – 416 с.
4. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 463 с.
5. Шкраба, І. Самабытнае слова : слоўнік бел. безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). – Мінск : БелЭн, 1994. – 223 с.
6. Каўрус, А. Мова народа, мова пісьменніка / А. Каўрус. – Мінск : Маст. літ., 1989. – 247 с.
7. Пісарэнка, А. М. Дэрывацыя і функцыя экспрэсіўных прыметнікаў у мове народна-паэтычных твораў : манаграфія / А. М. Пісарэнка. – Мінск: БелСАЭС «Чарнобыль», 2005. – 132 с.
8. Петрякова, А. Г. Культура речи : учеб. пособие / А. Г. Петрякова. – 5-е изд., стер. – Москва : ФЛИНТА, 2024. – 488 с.
9. Флоря, А. В. Культура речи : учеб. пособие / А. В. Флоря. – 3-е изд., стер. – М. : ФЛИНТА, 2018. – 152 с.
10. Старичёнок, В. Д. Культура речи современного педагога : учебно-методическое пособие / В.Д. Старичёнок. – Минск : БГПУ, 2025. – 275 с.
11. Пісарэнка, А. М. Стылістыка і культура беларускага маўлення : падручнік / А. М. Пісарэнка. – Мінск : РІВШ, 2023. – 392 с.
12. Клышка, М. К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. К. Клышка. – Мінск : ПУП «Радыёла-плюс», 2005. – 672 с.
Рецензия
Для цитирования:
Пісарэнка А.М. Маўленчая разнастайнасць як камунікатыўная якасць і ўмова дасканалых зносін. Библиотечный мир. 2026;(1):65-71.
For citation:
Pisarenko A. SPEECH DIVERSITY AS A COMMUNICATIVE QUALITY AND A CONDITION FOR PERFECT COMMUNICATION. Library World. 2026;(1):65-71. (In Russ.)
JATS XML