Preview

Библиотечный мир

Расширенный поиск
Доступ открыт Открытый доступ  Доступ закрыт Только для подписчиков
№ 3 (2024)
Скачать выпуск PDF

Афіцыйна

Па выніках конкурсу

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Бібліяноч – тое, што нас аб’ядноўвае

У публічных бібліятэках

25-27 5
Аннотация

У публічных бібліятэках распрацавана інтэрактыўна-інфармацыйная карта «Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына», асноўнымі мэтамі якой з’яўляецца фарміранне патрыятычных пачуццяў да роднага краю і развіццё нацыянальнай свядомасці. Рэсурс быў папулярызаваны на працягу 2023 г. на 18 бібліятэчных мерапрыемствах. Інтэрактыўна-інфармацыйная карта размешчана на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі ў раздзеле «Інфармацыйныя рэсурсы» (https://srbsmorgon.by/interactive%20map/map.html). У 2024 г. інтэрактыўна-інфармацыйная карта «Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына» была прадстаўлена на ХХХІІ Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу». У 2024 г. Рэспубліка Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Абавязак бібліятэкі заключаецца ў захаванні гістарычнай памяці пра Вялікую Перамогу. Смаргонская раённая бібліятэка распрацавала патрыятычны праект «РЭХА: Эпоха, Хронікі, Асобы», які дазволіць стаць ёй адукацыйным цэнтрам для пашырэння гістарычных ведаў карыстальнікаў і дапаможа сфарміраваць у іх высокую патрыятычную свядомасць. У межах праекта будзе створана база даных «Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Смаргонскага раёна» з мэтай выкарыстання падчас правядзення масавых мерапрыемстваў і праведзены цыкл выязных гістарычна-патрыятычных мерапрыемстваў на прадпрыемствы горада. 2024 г. у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам якасці. Бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» не спыняюцца на дасягнутым і імкнуцца да якаснага абслугоўвання наведвальнікаў, укараняюць інавацыйныя формы бібліятэчнай работы, якія дазваляюць ахапіць розныя ўзроставыя групы карыстальнікаў, аб’яднаць намаганні розных арганізацый і ўстаноў, абудзіць цікавасць да гістарычнага мінулага ў кантэксце сучаснасці.



ISSN 1819-4567 (Print)